Фестываль народнай творчасці «Ад прадзедаў спакон вякоў...»
Сёння па традыцыі ў Мінску праходзіць 5 фестываль народнай творчасці «Ад прадзедаў спакон вякоў...».
Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама і «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска». Сацыяльны пансіянат «Раднік» стаў месцам сустрэчы сяброў, мудрых і добразычлівых людзей, якія вельмі любяць традыцыі і творчасць сваіх продкаў, шчыра дзеляцца гэтай любоўю з намі. Сённяшняя сустрэча-свята прысвечана Дню народнага адзінства. Што здольна аб’яднаць народ? Нацыянальная ідэя! І яна ў нас ёсць. Яе складальнікі – слаўная шматвяковая гісторыя, самабытныя нацыянальныя традыцыі, мілагучная родная мова, найпрыгажэйшыя ў свеце краявіды і талерантны таленавіты беларускі народ.